Видео ролики бесплатно онлайн

Смотреть ева элфи видео

Официальный сайт filipoc 24/7/365

Смотреть видео бесплатно

отправить конспект на сайт| Задать вопрос | Помощь
Клуб учителей начальной школы
Что вы хотите найти:
Что вы хотите найти на сайте:

Конспекты уроков для начальных классов » Разное, полезное » Литературно-музыкальная композиция "Чернобыль"


Партнерская программа для преподавателей !!!

Отправь конспект на наш сайт, получай за него деньги ЕЖЕМЕСЯЧНО.

100$ в месяц? Проще простого!

Полные условия партнерской программы читать здесь.


Литературно-музыкальная композиция "Чернобыль"


Обратите внимание:
1. Копирование текста разрешено только группе "Клуб Учителей".

2. При оплате по СМС, копирование доступно сразу после оплаты, вне зависимости от группы.
3. Внизу страницы отобраны другие материалы по данной теме - не забудьте их посмотреть!
4. Для поиска конспектов, рекомендуем использовать поиск (вверху страницы).
5. Почему важно оплатить конспект? - Только после оплаты, вы получаете право, на законное использование материала!

Вядучы: Чарнобыльская катастрофа – адна з самых вялікіх трагедый не толькі ў гісторыі нашага народа, але і усяго чалавецтва. Глыбокім болем адгукнулася гэта трагедыя, што накрыла сваім злавесным чорным крылом Беларусь, у нашых сярцах. Здарылася так, што асноўны цяжар атамнага ўдару прынялі на сябе беларуская зямля і яе людзі. Усе мы сення – заложнікі Чарнобыля. Мінула 22 гады пасля той жахлівай красавіцкай ночы.
(На сцэну выходзіць 3 вучня)

1-ы вучань: Была вясна . . . Вясна, якая нічым не адрозніваецца ад астатніх. Сонейка свяціла па-веснавому. Сагравала зямлю сваімі промнямі. Трава зелянеля, пупышкі на дрэвах набухлі і час ад часу гатовы былі распусціцца, а адзе-ні-дзе ўжо было відаць маленькія лісточкі.

2-і вучань: Бяда здарылася цеплай красавіцкай ноччу, калі напрацаваныя людзі спалі. Раніцай людзі павыходзілі на вуліцу і яшчэ не ведалі, што кожны крок, кожны ўдых і глыток набліжаў іх да смерці. Пакуль яшчэ не ведалі, што вада стала ядам – пілі і мыліся ею, што зямля стала небяспечнаю – аралі і сеялі, што паветра зрабілася атрутным – цешыліся пахам свежай раллі, п’янелі ад водару квецені садоў, не зналі людзі і што дождж які пройдзе, і вецер які дуе з паўдневага-захаду прынясе ім смерць.

Голас (за сцэнай): Гаворыць радыё Беларусі: “Добрай раніцы , шаноўныя слухачы. У эфіры інфармацыйна-палітычны канал “На хвалі часу”. Спачатку пра надвор’е. Сення, 27 красавіка 1986 года, па рэспубліцы вецер паўднева-заходні, тэмпература паветра 18-25 градусаў, чакаецца цёплы сонечны дзень, месцамі пройдуць караткачасовыя дажджы.
(На сцэну выходзіць жанчына са сваёй дачкой. Дзяучынка збірае кветкі, гуляе, а жанчына сядзіць на лаўцы.

Дзяўчынка: Дожджык, дожджык, сыпані,
Я паеду на кані.
Дожджык, дожджык, пушчы,
Дам табе я гушчы.
Дожджык, дожджык, секані….
Жанчына (спалохана):
Чакай, пастой, не трэба.
Смерць навісае з неба.
Дз.: Як гэта? Не разумею…
Жанч.: Вось паслухай, дачушка, што ў Бібліі сказана:
“І трэці Анел затрубіў,
І ўпала з неба вялікая зорка,
Як свяцільна палаючая,
І ўпала на трэцюю частку рэк,
Ды на крыніцы водаў.
І імя гэтай зорцы Палын.
Голас (за сцэнай): У перакладзе са саражытнаславянскай мовы: “чарнобыль” – гэта палын, горкая на смак палын-трава.
І траціна вод зрабілася палыном,
І шмат хто з людзей паўміраў
Ад тых водаў, таму што яны сталі горкімі.
Дз.: Матуля, паглядзі, вада свеціцца аж да самага дна.
Ж.: Але яна чорная, не пі!
Дз.: Траўка зелянее, ей таксама неабходна вада, каб расці!
Ж.: Але яна чорная, не рві яе!
Дз.: Матуля, дожджык пачынаецца!!!
Ж.: (хватае дзіця за руку) Пашлі хутчэй у хату!

1-ы вучань:
І ён пайшоў…
Яшчэ ніхто не ведаў,
Што смерць нясе і сее дожджык спорны,
Што найжахлівая з ўсіх трагедый
Жыцце ўкруціла ў атамныя жорны,
Што ўчора там, за рэкамі за лесам,
Дзе чрэва свій раскрыў Чарнобыль
Пажарнікі – заложнікі прагрэсу,
Ад цела аддзіралі з мясам робы.

Вядучы: Агонь Чарнобыля быў бы яшчэ страшнейшы, каб не самаадданасць і гераізм пажарных, “віцязей у цяжкіх пажарных робах”, тых, хто прыняў на сябе жар полымя і смертаноснае дыханне рэактара. Перад імі, героямі-пажарнымі, у пашане і ўдзячнасці схіляем мы ўсе голавы.
Год за годам сеяць нам і жаць
На зямлі дагледжанай і добрай
А яны глыбока ў ей ляжаць –
Віцязі ў цяжкіх пажарных робах.
Мяккая вясновая трава
Ім не ўсцеле цесныя пасцелі
Мы іх не паспелі ўратаваць.
Нас уратаваць яны паспелі.

(На сцэну выходзяць дзве жанчыны)

Людміла: Ці чулі, аварыя ў Чарнобылі на атамнай станцыі?
Кацярына: Не, не чула, ні па радыё, ні ў газетах нічога не паведамляюць.
Л.: Майго Валодзі нешта доўга няма. Чуе маё сэрца неладнае.
Сярод ночы нейкі шум. Вызірнула ў акно. Ён убачыў мяне і кажа: “Зачыні форткі і кладзіся спаць. На станцыі пажар. Я хутка буду”.
- Чаму так доўга яго няма? Уключыце радыё, трэба даведацца праўду.

Голас (за сцэнай): В настоящий момент обстановка нормальная. Так что… слухи о серьёзной радиационной обстановке не имеют под собой никаких оснований… Кто находится в 30-километровой зоне: обратитесь в любую поликлинику…речь идет не о какой-либо угрозе вашему здоровью, а об обязательной мере профилактического характера…

К.: Хто-небудзь можа сказаць праўду?

Карэспандэнт (выходзіць з залы): Я скажу.
- 26 красавіка 1986 года ў 1 гадзіну 23 хвіліны 58 секундаў распачылася серыя выбухаў, што разбурыла рэактар і будынак 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС. Чарнобыльская аварыя сталася самай буйнай тэхнагеннай катастрофай ХХ стагодзя. Людзі ўсяго свету хвалююцца за наша здароўе, не разумеюць, як у Краіне Саветаў могуць трымаць у сакрэце такую буйную катастрофу…
- Я ўпершыню пачуў па радыё “Свабода”, што здарылася на Чарнобыльскай АЭС. Радыёнукліды ад станцыі пашырыліся далёка за межы Беларусі і Украіны, шмат небяспечных для чалавека хімічных элементаў выпала на тэрыторыі Рэспублікі…
Л.: (перахрысцілася): Божа, пачуй маю малітву!... Няўжо ніхто не адкажа за такую сакрэтнасць?
- Валодзя, дзе ты мой родненькі?

БАЛАДА (3 вучня)



Вядучы: Цяжка зараз назваць віноўнікаў гэтай трагедыі. Сення мы павінны помніць сапраўдных герояў, якія пахаваны ў горадзе мертвых, адразу ж за вескай Міціна. 28 магіл, 28 спарўдных герояў – і 28 жыццяў, якія абарваліся ў адзін дзень. Першымі прынялі на сябе ўдар пажарнікі. Іх – 6, запомніце іх імены: Правік, Кібянюк, Ігнаценка, Вашчук, Цішура, Ціцянок. У астатніх магілах аператары 4-га энергаблока, электрыкі, турбіністы, начальнікі. Сярод іх две жанчыны – Лузганова і Іваненка. Целы іх пахаваны ў цынкавых трунах.

Перад світаннем рассеяўся дым
Смяротнага цяжкага бою.
Давйце устанем і памаўчым
Аб подзвігу гэтым помнячы.

Песня “ Нежность”

Вядучы: Чарнобыль стаў “атамнай вайной”, якая няўмольна патрабуе ахвяр і асабліва не шкадуе дзяцей. Радыяцыя перш за ўсе б’е па дзецях!

Верш “Пераліванне крыві” (2 вучні)

1-ы вуч.: На зяленай клумбе – мак чырвоны,
А далей бятонная сцяна.
Вось і ўвесь пейзаж, які штодзенна
Ім відаць з бальнічнага акна,

Хочуць зліцца з небам вачаняты,
Носікі прыціснуты да шкла
Чорны смерч у белыя палаты
Вынес іх з далекага сяла.

Адарваў ад матчынае ласкі,
Ад любімых гульняў і сяброў
Дзеці, нібы скошаныя краскі,
Вянуць, бо бяда – бялее кроў.



2-і вуч.: Працэдуры,як закон, без слова,
Быццам, шмат было іх на вяку.
Падстаўляе пацыент чарговы
Тоненькую, легкую руку.

Ён маўчыць, хоць вусны пабялелі,
Ён трывае лепей, чым стары.
Мо таму слязой і накіпелі
Вочы маладзенькай медсястры.

З вены кропельку знімае ватай,
і руку бінтуе і тугу.
Каб не ўчулі, шэпча вінавата:
“ Болей не магу я … не магу…”

Вядучы: Загінулі дзеці. Загінулі людзі, загінулі вескі. Тыя, у якіх ранкам крычалі пеўні, а вечарамі гулялі дзяўчаты і хлопцы. Загінула прырода. Тая, якая ў сэрцы ціхую радасць і асалоду. Чарнобылб – гэта безнадзейны сум у вачах людзей , назаўседы пакінуўшых родныя мясціны. Чарнобыль – гэта пустыя вескі і гарады, застаўшыеся без сваіх жыхароў.

Верш “Перасяленне” (1 вучань)
За дротам калючым
Не чутна людской пагалоскі.
На сэрцы балюча:
Няма на зямлі маёй вёскі,
Не ў прыску пажараў,
А ў Чаррнобыльскім пыле
Ад родных абшараў
Закрылі яе у магіле.

Вось і настала пара развітацца
З сабакам і пеўнем,
Гэткім вясёлым, чырвонабародым
І спеўным.
Моўчкі пагладзіць –
Ці ўдасца пабачыцца зноўку? –
Дужа слухмяную,
З чорным цяляткам, кароўку….
Нехта галосіць.
А нехта бязладна ляпеча…
Маўчыць, нібы камень, зямля.
Палын невядомасцю свеціць….
Што будзе, што будзе пасля?
Ніскажа ніхто ў гэтым свеце.

Вядучы: … пятая частка зямлі маёй за калючым дротам. Яна памерла жывая. І жыве мертвая . У мертвай зоне.

Верш “Аварыя сумлення”
Божа Вялікі!
Божа Усявышні!
Дай майму краю і лекі, і сілы.
Хіба ў славянскім свеце ен лішні,
Каб станавіцца брацкай магілай?
Ён і радзінны.
Ён і гасцінны.
Людствам прызнаны і шанаваны.
Мае і нафту, і соль, і лясіны.
Жыта каронай каранавны.
Чым жа прад светам ён вінаваты?
Кім? І за што? І навошта пракляты?
І праз гады, і праз стагодзі
нас не пакіне боль, той боль.
Не сыдзе ён, хутчэй – пяройдзе
К нашчадкам нашым, гэты боль.
Каб з імі быць,
Каб іх трывожыць,
Каб растапіць ў сэрцах лёд,
Каб ведаў на планеце кожны
пра дзень той і пра год.

( Исполнение музыкального произведения на фортепиано)

Вядучы: Трэба памятаць пра гэта і зрабіць неабходныя вывады. Пакуль не позна…Бо жыцце не канчаецца. А прцягваецца бой за лёсы і жыцці людзей. За будучыню нашай Айчыны.





Пожалуйста, оцените конспект - Литературно-музыкальная композиция "Чернобыль":
  • 0
 (голосов: 0)



Уважаемый коллега! Вы вошли на сайт как незарегистрированный пользователь.

Рекомендуем вам зарегистрироваться, либо войти на сайт под своим логином.

После этого, вы сможете отправлять собственные разработки и получать за это гонорар!.

Другие материалы по указанной Вами теме:

Конспект прислал: Nata-nik1708 30 августа 2009 Комментарии (0)
 

  Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данному конспекту.
Желаете прокомментировать или оставить отзыв? Зарегистрируйтесь!
 
(С) 2008-2014. Ссылка на 4 ступени обязательна.| Пользовательское соглашение | Список любителей плагиата

Смотреть видео онлайн

Онлайн видео бесплатно


Смотреть русское с разговорами видео

Online video HD

Видео скачать на телефон

Русские фильмы бесплатно

Full HD video online

Смотреть видео онлайн

Смотреть HD видео бесплатно

School смотреть онлайн